У Рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнулася дачка Мікалая Статкевіча, Кацярына.

Яна расказала, што невядомыя тэлефанавалі яе дзеду, бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты. Яны хацелі, каб Віктар Паўлавіч «расказаў пра сына». Хацелі для гэтага прыйсці да яго дамоў. Размаўлялі «пагрозлівым тонам» і давялі старога чалавека да вялікай трывогі.

Як сказаў нам Віктар Паўлавіч, гэты чалавек не прадставіўся. «Яны хочуць, каб здрадзіў сыну, — кажа сп. Статкевіч-старэйшы. — але такога не будзе!» Ён у рэзкай форме адмовіўся сустракацца, сказаў, што яго не будзе ўдома. У Статкевіча-старога склалася ўражанне, што гэта былі ці з БТ, ці са спецслужбаў і што яны хацелі, каб бацька асудзіў сына.

Статкевічу-старэйшаму 85 гадоў, ён жыве ў Баранавічах. Пасля выбараў баранавіцкі народ узяў яго пад сваю апеку.

Кацярына Статкевіч жыве ў Нямеччыне, працуе на «Аўдзі».

Сам Мікола Статкевіч праходзіць у якасці падазраванага па справе аб «беспарадках» 19 снежня. Ён трымае галадоўку ад моманту арышту.

Чытайце пра развіццё падзей на NN.BY.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?