Як стала вядома «Нашай Ніве», ператрус прайшоў на офісе Еўрапейскага радыё для Беларусі.
Сядзіба месцілася на вуліцы Маркса ў цэнтры беларускай сталіцы. Правялі вобшук, меркавана, супрацоўнікі КДБ.

Цікава, што вобшук правялі без прысутнасці журналістаў радыё. Ключ ад офіса меўся на вахце. Рэдактар радыё Віталь Зыблюк выпадкова заехаў на працу ў калядны дзень і… пабачыў, як выносяць кампутары.

Еўрапейскае радыё для Беларусі атрымала магчымасць легальна працаваць у Беларусі пасля атрымання акрэдытацыі ў МЗС.

Чарада затрыманняў і ператрусаў распачалася пасля 19 снежня. Правакатары разбілі вокны Дома ўрада. На гэтай падставе лукашэнкаўцы разагналі 30-тысячную дэманстрацыю апазіцыі, арыштавалі апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

ЗША і ЕС не прызналі вынікаў выбараў законнымі. Прэзідэнт Расіі 25 снежня павіншаваў Лукашэнку з перамогай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?