Як стала вядома «Нашай Ніве», у суботу КДБ правяло ператрусына кватэрах у Аляксандра Атрошчанкава,
Прыйшлі з ператрусам і да маці рэдактара сайта «Хартыя’97» Наталлі Радзінай, Надзеі. Забралі кампутар. Сама Наталля цяпер знаходзіцца ў СІЗА.
У Мінску прайшоў вобшук на кватэры кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, а пасля ў яго ў штабе. У якасці панятога жонка арыштаванага Міхалевіча выклікала людзей з сядзібы БНФ.
Таксама сакратарцы офіса Аб’яднанай грамадзянскай партыі патэлефанавалі з КДБ і папрасілі прыехаць адамкнуць офіс для ператрусу.
Ператрусы адбыліся і ў Салігорску ў Паўла Батуева і іншых актывістаў нацыянальнага руху.
Збольшага кадэбісты канфіскоўвалі кампутары.
Сёння ж прайшлі допыты кіраўнікоў Партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна, Валера Ухналёва, Анатоля Лашкевіча. Іх дапытвалі ў якасці сведкаў па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў. Пасля дзвюхгадзіннага допыту іх адпусцілі. З іх узята падпіска пра неразгалошванне.
«Псіхозам праваахоўных органаў» назваў гэтыя падзеі кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК) Алег Гулак.
У месцах збору дапамогі арыштаваным уведзеныя павышаныя меры перасцярогі.
Вось такога тыпу ордэры на вобшук прад'яўлялі гэбісты.





