Пра гэта НН паведаміў Уладзімір Халіп. «Сёння з жонкай стаялі ля ізалятара КДБ, каб перадаць пасылкі. Чаргу спынілі задоўга да нас. Людзі пачалі бунтаваць.

Раптам раздаўся тэлефонны званок з дзіцячага садка, што да Данілы прыйшлі з органаў апекі», — паведамляе У.Халіп.

 Андрэй Саннікаў з жонкай і сынам. Фота "Народнай Волі".

Андрэй Саннікаў з жонкай і сынам. Фота "Народнай Волі".

Ягоная жонка адразу кінулася да садка, а сам Халіп застаўся чакаць магчымасці зрабіць перадачу.

Трохгадовы сын кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп ходзіць у дзіцячы садок у раёне пражывання бацькоў.

Маці Ірыны Халіп, бабуля Данілы, Люцына мела размову з прадстаўнікамі органаў апекі наконт далейшага лёсу ўнука.

Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Пакуль бацькі ў няволі малое знаходзілася ў бабулі і дзядулі.

У выніку размовы Люцына Халіп напісала заяву над апеку над хлопчыкам. Праўда, яе папалохалі, што гэты працэс вельмі доўгі і марудны.

Сп-ва Халіпаў пакуль не збіраюцца адпускаць дзіця ў сад: «Больш Данік у садок не пойдзе».

Люцына Халіп падкрэсліла, што работніцы органаў апекі былі выключна карэктнымі. У размове з журналістамі прадстаўнікі Партызанскага аддзела адукацыі абверглі чуткі, што яны хацелі забраць хлопчыка з садка.

«Нічога такога», — заявіла Любоў Дзейхіна. Дзейхіна падкрэсліла, што ў хлопчыка ёсць баба і дзед, якія могуць ім займацца.

З яе словаў, органы апекі абавязаны проста знайсці сваякоў дзіцяці і пераканацца, што тыя будуць ім займацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?