Ніжняя палата парламента Беларусі ратыфікавала на пасяджэнні ў аўторак ўсе дакументы па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) з Расіяй і Казахстанам.

Дэпутаты амаль аднагалосна прагаласавалі за ўсе 18 дакументаў, якія разглядаліся паасобку.

У ліку прынятых дакументаў — пагадненне аб правілах доступу да паслуг суб’ектаў натуральных манаполій ў сферы транспартавання газу па газатранспартнай сістэме, аб парадку функцыянавання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў Беларусі, Расіі і Казахстана.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?