46-гадовая Ірына Панкавец і 23-гадовая Святлана былі затрыманыя ў ліку іншых соцень удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 19 снежня. Гэта мама і сястра рэпарцёра «Нашай Нівы» Змітра Панкаўца. 20 снежня суд Маскоўскага раёна асудзіў іх да 10 сутак арышту. Імя суддзі нам пакуль невядома. Хто мае такую інфармацыю, калі ласка, змясціце ніжэй у каментарах.

Ірына і Святлана Панкавец жывуць у Барысаўскім раёне, Святлана ў цяперашні час студэнтка-эколаг. Ірына працуе кухаркай у школе. За тое, што яе дзеці ўдзельнічалі ў Плошчы-2006, яе звольнілі з папярэдняга месца працы — санітаркі ў бальніцы.

У пазамінулым годзе супрацоўнік КДБ пагражаў ёй чарговым звальненнем, калі яна не будзе даваць інфармацыю пра жыццё і дзейнасць дачкі. Яна адмовілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?