Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс заявіў, што Літва ўхваляе ацэнку міжнародных назіральнікаў, якія сказалі, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі недэмакратычнымі.

Ён заявіў, што з наяўнай інфармацыі вынікае: правакацыя каля Дома ўрада была «зрэжысіравана», каб атрымаць падставу для разгону і звінаваціў улады ў рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў.

Цікава, што лукашэнкаўскае агенцтва «Інтэрфакс» спачатку паставіла інфармацыю пра гэтую рэзкую заяву Ажубаліса, але пасля яна знікла з інфармацыйнай стужкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?