Беларускія ўлады пасля выбараў плануюць рэфармаваць інтэрнэт. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Мы рэфармуем інтэрнэт, прывядзем яго ў адпаведнасць з заходнімі ўзорамі. Мы гэтага не зрабілі да выбараў. Гэта была мая пазыцыя:

не чапайце, кажу, скажуць, што мы кагосьці там заціскаем», — растлумачыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён папярэдзіў, што журналістам, у тым ліку інтэрнэт-выданняў, пасля выбараў прыйдзецца адказваць за свае словы.

«Хопіць здзекавацца над уладай і над народам.

За кожнае напісанае слова вы будзеце несці поўную адказнасць.
Убачылі міністра, які пракраўся, раўняйце катком, але вы павінны гэта даказаць», — папярэдзіў Лукашэнка журналістаў.
«За ўсе ўкіды вы будзеце адказваць.

Нават калі вашыя рэдакцыі размешчаны далёка за мяжой, мы будзем прад’яўляць прэтэнзіі тым дзяржавам, дзе размешчаны гэтыя рэдакцыі», — заявіў ён.

На яго думку, журналісты павінны быць адказныя за тыя словы, якія яны «ўкідаюць у народ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?