Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 18 снежня (субота) будзе воблачна з праясненнямі.

На большай частцы тэрыторыі снег, месцамі мяцеліца.
Ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 5—10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—14°С,
пры праясненнях да мінус 17—19°С, днём мінус 5—10°С,
па ўсходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей мінус 1—4°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 5—10 м/с, ноччу парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 11—13°С,

днём мінус 6—8°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 19 снежня на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—14°С, пры праясненнях да мінус 16—20°С; днём мінус 6—13°С.

20 снежня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8—15°С, пры праясненнях да мінус 20°С; днём мінус 4—11°С.

У Мінску 19 снежня воблачна з праясненнямі, кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—12°С, днём мінус 7—9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0