Юрася Шпака-Рыжкава абвінавацілі ў тым, што ён блытаў паўнамоцтвы сябра камісіі і назіральніка.

Рашэннем Адміністрацыі Ленінскага раёна №1389 ад 17 снежня 2010 года спынены паўнамоцтвы Юрася Шпака-Рыжкава, ў якасці чальца ўчастковай выбарчай камісіі №4 Ленінскага раёна г. Мінска. Ён з’яўляецца сябрам Партыі БНФ. Рашэнне адміністрацыі грунтуецца на аснове арт. 36 Выбарчага кодэкса РБ, які рэгламентуе парадак змянення складу камісіі. Юрася Шпака-Рыжкава абвінавацілі ў тым, што ён блытаў паўнамоцтвы сябра камісіі і назіральніка. Некалькі разоў Юрась дапамагаў выбаршчыкам, якія не маглі зарыентавацца на выбарчым участку, за што атрымаў некалькі заўваг ад старшыні камісіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?