«Сродкі масавай інфармацыі павінны быць рознымі. Хай будуць дзяржаўныя, хай будуць і незалежныя. Але тое, што сёння адбываецца на дзяржаўным тэлебачанні, вы ж бачыце, што адбываецца, — хлусня, суцэльная хлусня.
Я не хачу папракнуць журналістаў, якія там працуюць. Яны проста задушаныя», — заявіў кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас выбарчай кампаніі 1994 г.

Ён таксама зазначыў, што кантроль над поглядамі журналістаў і пагрозы звальнення, гэта «пячорная палітыка дзяржавы». «СМІ проста гвалтуюць, а журналісты проста баяцца — яны ж таксама людзі», — так меркаваў Аляксандр Лукашэнка ў 1994 г.

Ён таксама паабяцаў, што стаўшы прэзідэнтам «ніколі не будзе зажымаць гэта (свабоду слова)».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?