Закаханы мужчына, альбо не? Вызначыць насамрэч вельмі проста.

Мужчыны, за рэдкім выключэннем, не зусім арыгінальныя і выдаюць сябе з галавой, калі:

1. Прагне. Вядома, жаданне інтымнай блізкасці ніколі нельга прымаць за каханне - але гэта першы шанец такую любоў заслужыць. У мужчын бывае сэкс без кахання, але не бывае кахання без жадання сэксу. Так што калі прагне - ужо на адзін крок бліжэй.

2. Шукае кантакт. Мужчына, які ў вас не зацікаўлены, не будзе шукаць з вамі сустрэч, не будзе тэлефанаваць ці пісаць, спрабаваць зачасацца ў вашу кампанію або апынуцца побач з вамі на вечарынцы. Ён гэтага не робіць? Супакойцеся - ён вас не кахае. Ён нават навязлівы? Значыць, ужо пачаў паляванне.

3. Упускае вас у дом. Прычым не кавы папіць, а пагаспадарыць. Наогул -- гэта сур'ёзны крок. Мужчыны не церпяць, калі жанчыны пачынаюць па-свойму расстаўляць іх рэчы, перакладаць шкарпэткі і развешваць кашулі. Каб дазволіць жанчыне перабудоўваць побыт - трэба яе кахаць.

4. Ахвяруе сваімі захапленнямі. Тут ужо да варажбіткі не хадзі - калі дзеля вас хаця б адзін раз ён прапусціў байкерскую тусоўку, забыўся ўключыць фінальны матч або выставіў за дзверы спальні любімага сабаку - кахае. Вы становіцеся яго захапленнем, больш важным, чым астатнія. І хай гэта толькі часова (а гэта заўсёды часова) - гэта перамога.

5. Дбае. Як умее. Між іншым, дарагія падарункі і машыны, перавязаныя ружовай стужкай - гэта не адзіная праява клопату. Марожанае, за якім давялося ісці праз начны горад, або букецік ландышаў у студзені, выкапаныя з шафы ваўняныя шкарпэткі пасля доўгага зімовага шпацыру - значна важнейшыя, чым мільёны, выдаткаваныя на дыяменты. І ўжо дакладна гавораць аб яго каханні.

6. Не робіць вам балюча. Як бы жанчыны не стараліся апраўдаць мужчынскае свінства безэмацыйнасцю, пачуццёвай скупасцю і душэўнай недаразвітасцю, мужчыны выдатна ведаюць, калі жанчынам балюча. І калі робяць балюча ўсвядомлена - значыць, не кахаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?