Беларуская чыгунка плануе ў наступным годзе пачаць закупку рэйкавых аўтобусаў,

паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік БЧ Анатоль Сівак.

Кіраўнік чыгуначнай магістралі нагадаў, што ў Беларусі плануюць арганізаваць вытворчасць рэйкавых аўтобусаў і дызель-цягнікоў. Яе створыць ААТ «Белкамунмаш» сумесна з польскай холдынгавай кампаніяй Pesa пры ўдзеле Мінскага вагонарамонтнага завода. Анатоль Сівак адзначыў, што БЧ зацікаўлена ў тым, каб гэта вытворчасць пачала працаваць як мага хутчэй.

Чакаецца, што зборка новых цягнікоў пачнецца ў наступным годзе. «Мы чакаем, што яны пачнуць вытворчасць у першую чаргу рэйкавых аўтобусаў, якія будуць выкарыстоўвацца на нашых рэгіянальных лініях эканом-класа, — сказаў Анатоль Сівак. — У наступным годзе мы заклалі фінансы для куплі такой тэхнікі. Важна, каб яе сабралі і нам прадалі».

Паводле слоў начальніка БЧ, новы рухомы састаў дасць магчымасць замяніць затратныя дызель-цягнікі.

«Дызель-цягнікі- дастаткова затратныя машыны з вялікімі расходамі, — адзначыў ён. — Мы вымушаны іх паўпустымі часам, асабліва пасярод тыдня, ганяць, каб вывазіць пасажыраў, скажам, з Хойнікаў у Гомель».

Як раней паведамлялася,

беларускія рэйкавыя аўтобусы і дызель-цягнікі будуць вызначацца высокім узроўнем камфорту і палепшанымі тэхнічнымі характарыстыкамі.

У рэйкавых аўтобусах для пасажыраў прадугледжаны зручны салон з кандыцыянерам і вакуумным туалетам. Сілавы агрэгат пад кузавам забяспечыць цішыню ў салоне і адсутнасць вібрацыі, а двухступеньчатая падвеска з гумава-пнеўматычнымі амартызатарамі — плаўны ход. Першая партыя рэйкавых аўтобусаў будзе прызначана для эксплуатацыі

на ўчастках з невялікім пасажырапатокам Віцебскага і Гомельскага аддзяленняў чыгункі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?