У Магілёве за 10 месяцаў гэтага года вырасла колькасць правапарушэнняў, учыненых студэнтамі, паведаміла БелаПАН начальнік аддзела па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Таццяна Дзенісенка.

Паводле яе слоў, сёлета ўчынена сем правапарушэнняў, у тым ліку шэсць — асобамі ў нецвярозым стане. Летась такіх правапарушэнняў зарэгістравана не было.

Сёлета ў медвыцвярэзніку пабываў адзін студэнт (у студзені-кастрычніку 2009 года — сем).

У той жа час колькасць злачынстваў, учыненых магілёўскімі студэнтамі, засталася на леташнім узроўні — восем выпадкаў.

«У Беларуска-расійскім універсітэце было ўчынена пяць злачынстваў, з іх два ўчыніў адзін і той жа чалавек — студэнт-завочнік, — паведаміла начальнік аддзела па справах моладзі. — 

У Магілёўскім дзяржуніверсітэце імя Куляшова ўчынены тры злачынствы».

Паводле слоў Дзенісенкі, сярод злачынстваў

пераважаюць крадзяжы, калі «студэнты крадуць адзін у аднаго банкаўскія карткі».

У той жа час яна ўказала, што за 10 месяцаў гэтага года былі ўчынены таксама крадзяжы ў магазінах і ДТЗ, якія пацягнулі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Адзін студэнт быў затрыманы за збыт марыхуаны.

На думку прадстаўніка гарвыканкама, асноўнымі прычынамі злачынстваў і правапарушэнняў у студэнцкім асяроддзі з’яўляецца прававая недасведчанасць і недастаткова арганізаваная занятасць студэнтаў, асабліва ў летні час. «Пакуль у нас толькі 5% студэнтаў знаходзяцца ў летні перыяд у будатрадах»,- адзначыла Дзенісенка.

На пасяджэнні гарвыканкама 1 снежня па выніках разгляду пытання аб злачынствах і правапарушэннях сярод студэнтаў у ліку іншых было прынята рашэнне вызначыць аб’екты, на якіх будуць працаваць навучэнцы наступным летам. Навучальным установах указана накіраваць не менш чым 10% студэнтаў у студэнцкія будаўнічыя атрады, а таксама павялічыць колькасць маладзёжных добраахвотных дружын, правесці агульнагарадскі семінар па прававой тэматыцы.

У шасці магілёўскіх ВНУ на дзённай форме вучыцца 11.635 студэнтаў, на завочнай — 13.718.

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?