Днямі ў рэстаране Piaffer сабраліся ў чырвоных уборах адны з самых прыгожых жанчын краіны. На імправізаваным подыуме, дзе ў ролі мадэляў выступілі медыйныя персоны, па колькасці авацый Сашу Паўлаву абагнала Элеанора Язерская. Пад ахі-ўздыхі мужчын, якія дапаўняюць гэты кветнік, у Беларусі прайшла першая дабрачынная акцыя «Чырвоная сукенка».

Людміла Сідорская (злева) і шэф-рэдактарка «ЖЖ» Юлія Дарафеева.

Людміла Сідорская (злева) і шэф-рэдактарка «ЖЖ» Юлія Дарафеева.

Элеанора Язерская.

Элеанора Язерская.

Іна Афанасьева.

Іна Афанасьева.

Алена Грышанава і саліст гурту «Колер алоэ» Сяргей Лапкоўскі.

Алена Грышанава і саліст гурту «Колер алоэ» Сяргей Лапкоўскі.

Большасць гэтых жанчын — чальцы Міжнароднага клуба жонак дыпламатаў

Большасць гэтых жанчын — чальцы Міжнароднага клуба жонак дыпламатаў

Ніна Багданава.

Ніна Багданава.

Іскуі Абалян.

Іскуі Абалян.

Ірына Відава.

Ірына Відава.

Шоумэн Яўген Булка.

Шоумэн Яўген Булка.

Марыя Лемешава, Саша Паўлава і Галіна Шышкова.

Марыя Лемешава, Саша Паўлава і Галіна Шышкова.

Ірына Ханунік-Рамбальская.

Ірына Ханунік-Рамбальская.

Спявак Саша Нэма.

Спявак Саша Нэма.

Наогул, гэта дабрачыннае мерапрыемства стартавала ў Вялікім Яблыку ў 2002 годзе, і з тых часоў штогод праходзіць перад пачаткам Mercedes-Benz Fashion Week. У межах The Heart Truth Red Dress Collection зоркі шоу-бізнэсу дэманструюць чырвоныя сукенкі, пашытыя рознымі дызайнерамі, з мэтай прыцягнуць увагу жанчын да захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Адсюль і выбар каляровай гамы строяў на подыуме. Да прыкладу, у гэтым годзе, у лютым, у Нью-Ёрку дэфілявалі Хайдзі Клум, Кім Кардаш’ян, Джоан Колінз, Фелісіці Хафман і іншыя селебрыці.

З часам акцыя зрабілася глабальнай, і сёння яна праходзіць у многіх сусветных сталіцах. Далучылася да яе і Беларусь. Пакуль не зусім па фармаце, бо традыцыйна дэфіле праходзіць у рамках «модных тыдняў» і, адпаведна, з невялікім спазненнем.

Такім чынам, дабрачынная акцыя Red Dress Collection была сумешчаная са святкаваннем 11-годдзя жаночага часопіса «ЖЖ». Нягледзячы на першыя снежныя завалы, у рэстаране «Piaffer», які знаходзіцца далёка не ў цэнтры Мінска, яблыку не было дзе ўпасці.

Шматлікія дамы, хоць у дрэс-кодзе і не было прапісана быць у чырвоным, падтрымалі ідэю і з’явіліся хто ва уборах гэтага колеру, хто хоць бы з пунсовымі аксэсуарамі.

Нячаста ў адным месцы сустрэнеш столькі жонак беларускіх дыпламатаў, а таксама жонку прэм’ер-міністра Людмілу Сідорскую (многія не ведалі, што яна там прысутнічае, а тым больш — як выглядае), разам з вядомымі асобамі, якія часта з’яўляюцца ў эфіры нацыянальных тэлеканалаў.

Убаку красуня мадэльнага выгляду прадавала значкі з выявай сэрца па цане 50 тысяч за штуку. У многіх прысутных неўзабаве такія ж красаваліся на бачным месцы — куплялі. Таксама прапаноўвалася запісаць нумар рахунку дабрачыннага фонду «Шанец». Было агучана, што сродкі з першай акцыі, а таксама пералічаныя на гэты конт, пойдуць на аперацыю хвораму хлопчыку Ваню.

Госці чакалі праграму, дзе самым чаканым быў выхад на імправізаваны подыум «зорак» беларускага шоубізу і тэлебачання. З’явіўшыся, тыя сарвалі-такі авацыі залы, але ўсіх пераплюнула (нават сэкс-бомбу АНТ Сашу Паўлаву) теледзіва Элеанора Язерская.

— Вось гэта эфектны выхад, — каментаваў знаёмаму яе з’яўленне ў зале Дзяніс Кур’ян.

Удзельніцы ў чырвоных сукенках, многія з якіх былі з калекцыі беларускага дызайнера Ларысы Балуновай (але некаторыя і ў сваіх, таму што ўсё-ткі мадэльную фігуру мае не кожная), выходзілі пад уласныя хіты. Характэрна, што паказ адкрывала Ірына Дарафеева.

Што прывабіла ў гэтай акцыі Людмілу Сідорскую

З гэтым пытаннем карэспандэнт «Салідарнасці» звярнулася да жонкі прэм’ер-міністра.

— Гэтае дабрачыннае мерапрыемства ўпершыню стартавала ў ЗША, дзе вельмі шмат поўных дзяцей, і яно павінна дапамагаць дзецям з рознымі сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Гэтая ідэя пачынае ажываць і ў нас. І гэта вельмі добра. Думаю, што ў наступным годзе, калі дзяўчаты будуць арганізоўваць гэта мерапрыемства, збярэцца вельмі шмат людзей, якія захочуць і паўдзельнічаць у ім, і дапамагчы дзецям. Я лічу, што гэтая акцыя абавязкова будзе жыць.

— Наколькі Вы сёння гатовыя паўдзельнічаць?

— Вось цяпер пайду куплю значак. Таксама перапішу нумар рахунку, створанага для пераводу грошай на аперацыю гэтаму хлопчыку. У мяне шмат сяброў і знаёмых, якія займаюцца дабрачыннасцю. Я буду абмяркоўваць з кіраўніком фонду «Шанец» гэтую тэму, бо, магчыма, лепш купіць клапан і зрабіць аперацыю ў Беларусі — будзе танней.

— Наогул, нячаста адну з першых лэдзі краіны сустрэнеш на такіх мерапрыемствах. Наколькі актыўна вы жывяце свецкім жыццём?

— Я наведваю мерапрыемствы, звязаныя з дабрачыннасцю — дапамогай дзецям, і модай. За мяжу на модныя паказы пакуль не выязджала. Лічу, што сёння і ў нас саміх жыццё віруе. Менавіта моднае жыццё. Наведваць усе модныя тусоўкі — часу не хопіць! Так што на такія мерапрыемствы хаджу выбіральна. Наведвала нашу BFW, курырую «Млын моды», сябрую з Беларускім цэнтрам моды.

— Адзенню якіх дызайнераў аддаяце перавагу?

— У мяне ёсць свой стыль. Але я не ганяюся за брэндамі і імёнамі. Выбіраю рэчы, якія мне падабаюцца. Магу іх дапоўніць. І тады нашу з задавальненнем.

— Але каго-небудзь з беларускіх дызайнераў можаце вылучыць?

— Я шыла некаторыя рэчы ў Людмілы Лабковай. Яна мне падабаецца сваім падыходам, якасцю вырабаў, плюс яна з першага нашага знаёмства злавіла мой стыль.

— Не магу не закрануць тэмы выбараў, палітычнае жыццё віруе…

— Вы ж ведаеце, я па-за палітыкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?