У Літве распачаты новы конкурс рэканструкцыі Лукішскай плошчы ў Вільні. Праект накіраваны на тое, каб ушанаваць памяць змагароў за незалежнасць Літвы.

Нагадаем, у час мінулага конкурсу амаль ніводны з праектаў не прадугледжваў захавання памятнага крыжа і шыльды кіраўнікам паўстання 1863 году. Пасля перамоваў і вулічнай акцыі пад назвай «Паўстанцкі ланцуг» беларускай грамадзе ўдалося абараніць крыж і шыльду, паведамляе ініцыятыва «StudAlliance».

Каардынатарам беларускай ініцыятывы StudAlliance Кірылам Атаманчыкам быў накіраваны зварот у Міністэрства культуры Літвы з просьбай улічыць інтарэсы беларусаў. У адказе было пазначана, што крыж і шыльда кіраўнікам паўстання 1863 года ўнесеныя ў нацыянальны рыестр гісторыка-культурнай спадчыны Літвы, а значыць, ахоўваецца законам гэтай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?