Глядзіце ад 19-й гадзіны.

Кандыдаты ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і Андрэй Саннікаў правядуць 26 лістапада сустрэчы ў рэгіёнах, а Уладзімір Някляеў выступіць па тэлебачанні.

Як паведаміў прэс-сакратар Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў, сёння кандыдат правядзе ў Мінску шэраг рабочых сустрэч, пасля чаго накіруецца ў Барысаў. «У Барысаве запланавана сустрэча Саннікава з выбаршчыкамі ў 18.30 у памяшканні кінатэатра «Кастрычнік» па адрасе: вул. Гагарына, 105», — паведаміў Атрошчанкаў.

Віталь Рымашэўскі паведаміў, што сёння ў яго запланаваны сустрэчы ў Магілёўскай вобласці. «Я збіраюся наведаць Крычаў, Асіповічы, Бабруйск. Магілёўская вобласць — гэта вобласць, якая была адной з лідараў па колькасці подпісаў, сабраных за вылучэнне мяне кандыдатам у прэзідэнты. Таму я не магу праігнараваць Магілёў і збіраюся надаць гэтай вобласці асобную ўвагу», — заявіў кандыдат.

Акрамя гэтага, сказаў палітык, па дарозе паміж сустрэчамі ён правядзе анлайн-канферэнцыю на сайце радыё «Свабода», якая павінна пачацца а 13.00.

Уладзімір Някляеў сёння выступіць у жывым эфіры Беларускага тэлебачання. Тэлевыступленне пачнецца, а 19.00. «У той жа час пад лозунгам «Глядзім Някляева разам!» будзе арганізавана жывая трансляцыя яго выступлення каля будынка «Беларусьфільма».

Пасля жывога эфіру, прыкладна а 19.45, Някляеў прыедзе да «Беларусьфільма» і правядзе там сустрэчу з выбаршчыкамі»
, — сказала яго прэс-сакратар Юлія Рымашэўская.

Давераныя асобы Някляева Васіль Лявонаў і Віктар Гарбачоў правядуць сустрэчу ў Жодзіне з работнікамі БелАЗа, паведаміла Рымашэўская.

А 19-ай гадзіне тут можна будзе пабачыць жывую трансляцыю выступу лідара «Гавары праўду!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?