«Я сам ніякі не змагар і ад іншых подзвігаў не чакаю, але трэба назваць рэчы сваімі імёнамі».

У Маскве 25 лістапада ўпершыню ўручана прэмія імя Уладзіслава Лісцьева. Паважны карпаратыўны вечар атрымаўся нечакана бурлівым. Вінаваты ў гэтым быў лаўрэат прэміі, Леанід Парфёнаў.

Леанід Парфёнаў ужо шэсць гадоў не працуе ў эфіры рэгулярна, але яго фільмы выходзілі ў эфір менавіта на Першым канале. Атрымліваючы статуэтку, Леанід Парфёнаў паведаміў, што арганізатары дазволілі яму зрабіць прамову на сем хвілін пра тое, што ён сам хоча, пра тое, што лічыць важным. Пасля гэтага ён сказаў: «Я не буду спрабаваць выступаць без паперкі, першы раз у гэтай студыі на камеры прачытаю прамову па паперцы».

У сваёй прамове Парфёнаў парушыў шматлікія табу расійскай тэлепрасторы, расказаўшы пра поўны кантроль уладаў над тэлеэфірам, пра тое, што ўлады на ТВ сталі «дарагім нябожчыкам», пра якога — або добра, або нічога, пра тое, што ў тэлевізіі паказваюць «не навіны, а старыны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?