25-гадовы жыхар пасёлка Першамайск Уздзенскага раёна змешчаны пад варту за спробу згвалтавання дзвюх жыхарак райцэнтра.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінскага аблвыканкама, злачынства было ўчынена 20 лістапада ва Уздзе. Малады чалавек спрабаваў згвалціць 21-гадовую і 22-гадовую мясцовых жыхарак. Пры гэтым ён збіў яшчэ адну жанчыну, якая спрабавала яму перашкодзіць.

У дачыненні да мужчыны распачаты дзве справы за спробу згвалтавання (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 166 КК) і справа за насілле ў дачыненні да асобы, якая выконвае грамадскі абавязак (ч. 1 арт. 366 УК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?