Аляксандр Лукашэнка заявіў, што мае факты фінансавання Расіяй апазіцыйных кандыдатаў на пасаду кіраўніка беларускай дзяржавы Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава. Гэта прагучала сёння ў інтэрв’ю французскай газеце «Фігаро»,
паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На пытанне журналіста газеты, ці дапамагае Расія частцы беларускай апазіцыі, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Гэта так, і мы гэта ведаем. У нас ёсць факты. Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў — гэта людзі, якія сёння фінансуюцца Расіяй».

На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, цяперашнія апазіцыйныя кандыдаты не гатовы весці перадвыбарную кампанію.

Гаворачы аб магчымасці супрацоўніцтва ўлады з апазіцыяй, Аляксандр Лукашэнка не выключыў такой сітуацыі. Аднак гэта было сказана, толькі каб далей рытарычна дыскрэдытаваць сваіх апанентаў. Лукашэнка заявіў: «Наша так званая апазіцыя пакуль дзейнічае з пазіцыі «чым горш — тым лепш»: чым горш для народа — тым лепш для іх. На такіх асновах я не толькі з апазіцыяй, але ў тым ліку і з любымі іншымі грамадзянамі Беларусі або замежнымі дзяржавамі супрацоўнічаць не буду. Мая мэта — паляпшэнне жыцця людзей, а не пагаршэнне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?