Аляксандр Лукашэнка адказаў больш як на 30 пытанняў журналіста французскага выдання, якія датычыліся адносін Беларусі з Еўрасаюзам і Францыяй, беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама ў цэлым праводзімай беларускай дзяржавай знешняй палітыкі. Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў тэму маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і даў стрыманыя характарыстыкі некаторым апазіцыйным кандыдатам на гэту высокую пасаду і ацэнку іх дзеянням.

«Фігаро» з’яўляецца буйнейшай французскай штодзённай агульнапалітычнай газетай. Больш за дзесяць перыядычных выданняў, якія ўваходзяць у групу «Фігаро», трывала займаюць вядучыя месцы ў індустрыі французскай прэсы. Газета была заснавана ў студзені 1826 года. Цяпер тыраж «Фігаро» складае каля 400 тыс. экзэмпляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?