Беларусь і Расія плануюць увесці адзіную ўязную візу Саюзнай дзяржавы.

Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Ігар Рачкоўскі.

«На аб’яднанай калегіі пагранслужбаў мы дамовіліся, што падрыхтуем сумесны дакумент аб стварэнні адзінай візы Саюзнай дзяржавы і прадставім яго на разгляд прэзідэнтам», — цытуе Рачкоўскага РИА «Новости».

Тэрмінаў падрыхтоўкі дакумента Рачкоўскі не ўдакладніў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?