Ніжняя палата беларускага парламента сёння прыняла ў першым чытанні праект Жыллёвага кодэкса, які можа быць канчаткова зацверджаны вясной 2011.
У выпадку прыняцця дакумента ўжо ў 2012 годзе ўласнікі кватэраў змогуць без праблем высяляць былых сямейнікаў, банкі — рэалізоўваць жыллё няплатнікаў за ўзятыя крэдыты, а людзі, якія пражываюць у службовых памяшканнях, — прыватызаваць кватэры, адзначаюць «Беларускія навіны».
У праект унесеныя змены, якія датычаць і іншых аспектаў платы за
Згодна з дакументам, для жыхароў у непрыватызаваных кватэрах уводзіцца дадатковая плата — за карыстанне жылымі памяшканнямі.
Акрамя таго, уводзіцца права здавання ў арэнду жылля, незалежна ад формы яго ўласнасці. Уласнікам даецца права самім выбіраць эксплуатавальную арганізацыю. Пашыраны пералік падставаў для высялення работнікаў з інтэрната, напрыклад, у выпадку звальнення, адзначае БЕЛТА.
У праекце кодэкса спрошчаная працэдура пераводу жылых памяшканняў у нежылыя.





