У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 19 лістапада мінскае «Дынама» саступіла ва Уфе «Салавату Юлаеву» — 5:6 (2:2, 1:2, 2:2).

Шайбы закінулі:

у гасцей — Канстанцін Глазачаў (7.36, у большасці, пас — Петэр Падградскі), Сяргей Шэлег (11.29), Давід Петрашэк (39.48, у большасці, пас — Пётр Сікора), Аляксандр Кулакоў (52.40, асістэнты — Сяргей Дрозд, Яўген Кавыршын), Сяргей Варламаў (57.01, у большасці, пас — Канстацін Глазачаў);

у гаспадароў — Аляксандр Радулаў (5.54, у большасці, асістэнты — Міраслаў Блацяк, Патрык Торэсен), Алег Цвярдоўскі (17.18, у большасці, асістэнты — Патрык Торэсэн, Аляксандр Радулаў), Якуб Клепіш (27.46, у большасці, асістэнты — Андрэй Таратухін, Максім Кандрацьеў; 47.43, пас — Віталь Прошкін), Кірыл Кальцоў (38.41, пас — Міраслаў Блацяк), Уладзімір Анціпаў (43.58, пас — Канстанцін Кальцоў).

Штрафны час: 16 — 12 (Джордан Хенры, 1.55, Петэр Падградскі, 2.25 (4 хв), 36.52, Джэф Плат, 3.05, Давід Петрашэк, 15.39, Сяргей Дрозд, 22.20, Сяргей Варламаў, 32.54 — Алег Сапрыкін, 1.55, 38.20, Сяргей Зіноўеў, 6.25, Уладзімір Анціпаў, 28.20, Якуб Клепіш, 38.55, Кірыл Кальцоў, 56.16).

Пасля 27 матчаў «Дынама» з 43 ачкамі займае другое месца ў дывізіёне Тарасава, трэцяе ў Заходняй канферэнцыі

і дзявятае ў агульнай табліцы, атрымаўшы 11 перамог у асноўны час, 2 у авертайме, 2 па булітах і 10 паражэнняў у асноўны час, 1 у авертайме і 1 па булітах, закінуўшы 84 і прапусціўшы 77 шайбаў.

Наступныя два матчы «Дынама» таксама правядзе ў гасцях:

21 лістапада — з магнітагорскім «Металургам», 23-га — з «Атлантам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?