Рэкламная кампанія аўтамабіля Kia Soul, галоўнымі героямі якой сталі хамякі-рэпэры, дапамагла карэйскаму аўтавытворцу павялічыць продажы ў ЗША.
Усяго за дзесяць месяцаў 2010 года кампанія Kia рэалізавала на амерыканскім рынку 299,2 тысячы аўтамабіляў, што на 15% больш за паказчыкі мінулага года.

Відэаролік з хамякамі, якія выконваюць песню гурта Black Sheep «The Choice Is Yours», быў запушчаны ў траўні 2010 года. Героі рэкламы прапаноўвалі гледачу выбраць паміж Kia Soul і іншымі транспартнымі сродкамі, якія паказваліся ў выглядзе кола для хамякоў або тостараў.

На думку экспертаў, відэаролік прымусіў амерыканцаў гаварыць пра аўтамабілі Kia.

Шматлікія пакупнікі мадэлі Soul упершыню задумваліся наконт куплі гэтай машыны пасля таго, як чулі ад сваіх сяброў і знаёмых пра незвычайную рэкламу.

Першы ролік з удзелам хамякоў, які таксама рэкламуе мадэль Soul, кампанія Kia прадставіла ў 2009 годзе. Па выніках мінулага года відэа было прызнанае кампаніяй Nielsen, якая спецыялізуецца на вывучэнні спажывецкага рынку, самай эфектыўнай аўтамабільнай рэкламай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?