Труп невядомага мужчыны ва ўзросце 35–40 гадоў быў знойдзены раніцай 18 лістапада ў раёне Парка высокіх тэхналогій у Мінску. Гэта адбылося за некалькі гадзін да наведвання Адміністрацыі ПВТ прэзідэнтам.

Як паведамляецца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама, цела знаходзілася за 100 метраў ад дома № 2 па вуліцы Купрэвіча на трэцім паверсе дома, які будуецца. Бачных прыкмет гвалтоўнай смерці пры аглядзе трупа не знойдзена. Асоба і прычына смерці мужчыны ўстанаўліваюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?