Увечары 18 лістапада адным рэйсам з першай ракеткай свету Каралін Вазняцкі ў Мінск прыляцеў Аляксандр Рыбак.

На дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2010» спявак абяцае прадставіць новы арыгінальны нумар. Рыбак прыляцеў у Мінск прастуджаным, аднак адмяняць выступленне не збіраецца.

Пераможцу «Еўрабачання-2009» у мінскім аэрапорце сустракалі прыхільніцы, якія чакалі свайго куміра амаль тры гадзіны. Спявак прыляцеў у беларускую сталіцу з мамай і скрыпачкамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна