Асноўная мэта спрашчэння парадку правядзення абавязковых працэдур па асваенню новых відаў харчовай прадукцыі — стварэнне эфектыўнай арганізацыі дзейнасці санітарна-эпідэміялагічнай службы, спрыяльнага інвестыцыйнага клімату, а таксама садзейнічанне выпуску прадукцыі, якая адпавядае сусветным стандартам якасці і бяспекі.

У прыватнасці, прадпрыемствам, якія маюць пэўныя сертыфікаваныя сістэмы менеджменту якасці і бяспекі харчовых прадуктаў (НАССР і ІСО) прадастаўлена права праводзіць даследаванні ў любой акрэдытаванай лабараторыі, у тым ліку ва ўласнай. Акрамя таго, зменшаны каэфіцыенты рэзерву пры правядзенні лабараторных даследаванняў, што дало магчымасць скараціць іх працягласць на 30 працэнтаў.

У сувязі з распрацоўкай дагаворна-прававой базы Мытнага саюза па санітарных мерах на 70 працэнтаў скарочаны пералік прадукцыі, якая падлягала раней па нацыянальнаму заканадаўству дзяржаўнай гігіенічнай рэгістрацыі. Цяпер гэтай працэдуры падлягаюць толькі найбольш патэнцыяльна небяспечныя тавары ў санітарна-эпідэміялагічных адносінах. Напрыклад, гэта датычыцца толькі малочных і мясных прадуктаў, якія змяшчаюць генна-мадыфікаваныя кампаненты, а таксама прадуктаў харчавання для дзяцей, спартсменаў, цяжарных і кормячых жанчын, біялагічна актыўных дабавак, харчовых дабавак. Пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі, аформленае па адзінай форме МС, дзейнічае бестэрмінова і на ўсёй тэрыторыі Мытнага саюза.

У 2010 годзе ў Беларусі зацверджана Канцэпцыя ўдасканалення сістэмы дзяржаўнага санітарнага нагляду. Дакументам вызначаны асноўныя напрамкі — удасканаленне санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства і дзяржаўнага санітарнага нагляду, у тым ліку лабараторнага звяна, укараненне дзейснага вытворчага кантролю і інш.-0-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?