Адразу пасля рэгістрацыі кандыдатаў сталі вядомыя даходы, якія яны задэкларавалі для ЦВК. Лукашэнка лідар у гэтай намінацыі.

Дзейсны прэзідэнт атрымаў летась 90 мільёнаў рублёў (7,5 мільёнаў штомесяц).
На мінулых выбарах даход Лукашэнкі складаў 59 мільёнаў.
На другім месцы нечакана апынуўся Алесь Міхалевіч з 75 мільёнамі.
У Дзмітрыя Уса — 34 мільёны, ва Уладзіміра Някляева — 22, у Віталя Рымашэўскага — 14, у Мікалая Статкевіча — 8, у ліберальнага эканаміста Яраслава Раманчука — менш за 7.

Рыгор Кастусёў летась зарабіў 200 тысяч расійскіх рублёў (прыкладна 20 мільёнаў). Справа ў тым, што кандыдат ад БНФ працуе ў санкт‑пецярбургскай будаўнічай фірме.

Самае цікавае, што ў Андрэя Саннікава і Віктара Цярэшчанкі летась не было ніякага даходу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?