Яраслаў Раманчук выйшаў за пасведчаннем кандыдата з кнігай пра Парыж.
«Гэта здзек з мяне ці спачуванне?» — запыталася невыязная Ярмошына.
«Гэта гаворыць пра тое, калі мы станем дэмакратычнымі, то ў Парыжы змогуць пабываць усе, нават вы», — адказаў ліберальны эканаміст.
Лідзія Ярмошына неаднаразова прызнавалася, што хоча пабываць у сталіцы Францыі, але не можа, бо невыязная ў краіны Еўрасаюзу.





