Калі б выбары адбыліся заўтра, за дзейнага кіраўніка дзяржавы гатовыя прагаласаваць 70,4% грамадзян. За тыдзень рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі павялічыўся на 2,6%. Пра гэта сведчаць вынікі штотыднёвага маніторынгу грамадскай думкі, праведзенага 8–11 лістапада
Рэйтынгі астатніх кандыдатаў у прэзідэнты не перавышаюць 1%. Не хочуць альбо не могуць паказаць свае электаральныя перавагі 27,7% рэспандэнтаў.
Па дадзеных апошняга маніторынгу, у прэзідэнцкіх выбарах збіраюцца ўзяць удзел 94% грамадзян.





