Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–9°С, днём плюс 6–11°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 20 лістапада месцамі, 21 лістапада на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–8°С, днём плюс 3–10°С.

У Мінску ў пятніцу, 19 лістапада, воблачна. Часам дождж. Месцамі па горадзе туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–7°С, днём плюс 7–9°С.

20 лістапада воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Слабы туман. Вецер паўднёвы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–5°С, днём плюс 6–8°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?