Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Калі кандыдаты захочаць выступ у запісе, то гэта таксама магчыма.
Нагадаем, што тэле- і радыёвыступы кандыдатаў пачнуцца з 22 лістапада (панядзелак).
На радыё ён будзе адбывацца з 6:00 да 7:10 раніцы, на Першым канале тэлебачання (БТ) з 19:00 да 20:00 у буднія дні.
Першым выступіць Цярэшчанка, другім – Раманчук.
Дэбаты ў жывым эфіры адбудуцца па тэлебачаьні — 4 снежня з 17 да 18 гадзіны, па радыё — 5 снежня.





