Апазіцыйны кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч сказаў у інтэрв’ю радыё «Свабода», што пойдзе на рэгістрацыю «са складаным настроем»:

«Апазіцыя не дамовілася. І ў нас замест удару кулаком атрымоўваецца ўдар пальцамі, калі яшчэ не горш. І другое: ужо відавочна, сыходзячы з фармавання ўчастковых камісій, выбараў зноў не будзе. Будзе іх імітацыя, фарс, спектакль. І ўсім нам, альтэрнатыўным кандыдатам, наканавана роля блазнаў, клоўнаў у гэтым фарсе. Трэба думаць, як быць у гэтай сітуацыі. Вось такі ў мяне складаны настрой».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?