Нацыянальны банк Беларусі 1 снежня ўводзіць у абарачэнне памятную банкноту «Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 20 год» наміналам 20.000 рублёў накладам 3.000 штук. Яе выпуск прысвечаныгаворыцца ў паведамленні Нацбанка.20-годдзю стварэння галоўнай банкаўскай установы краіны,
Памятная банкнота «Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 20 год» выраблена на аснове дваццацітысячнай купюры, што знаходзіцца ў абарачэнні, шляхам прыпрэсоўкі на вялікае купоннае поле банкноты галаграмы з надпісам у чатыры радкі: НБ 20 год 1991–2011.
Памятная банкнота змешчана ў спецыяльную
На ўнутраным баку ўпакоўкі, фон якой запоўнены тымі ж элементамі архітэктурнага афармлення будынка, прымацаваны празрысты клемташ са змешчанай у яго памятнай банкнотай.
Выпушчаная ў абарачэнне памятная банкнота «Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. 20 год» наміналам 20.000 рублёў з’яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковая да прыёму па намінальным кошце ва ўсе віды плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.





