У ЗША па выніках падліку галасоў на прамежкавых выбарах у Кангрэс, пераможцам на сенацкі мандат ад штата Аляска быў абвешчаны палітык, якога не было ў выбарчым бюлетэні.

 daylife.com

daylife.com

Ліза Муркоўскі прайграла кампанію за намінацыю ад Рэспубліканскай партыі і не была ўнесеная ў выбарчы бюлетэнь. Яна, аднак, заклікала выбарцаў упісваць падчас галасавання яе імя ад рукі. Апошні раз кандыдат выйграў такім чынам выбары ў Сенат больш за 50 гадоў таму, паведамляе Радыё Свабода.

***

Бацька Лізы Муркоўскі - Фрэнк Муркоўскі - былы сенатар ЗША (1981-2002) і губернатар Аляскі (2002--2006), ён сын эмігранта з Польшчы.

Сама Ліза Муркоўскі была сенатарам ад Аляскі ў 2002-2004 гг.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна