Цэнтрвыбаркам сёння прыме рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Пасяджэнне ЦВК пачнецца ў 12.00 у Палацы Рэспублікі.
Фота Радыё Свабода
На яго запрошаны прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы і кіраўнікі іх ініцыятыўных груп. Асабістая прысутнасць патэнцыйных кандыдатаў неабавязковая,
аднак чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка наведае пасяджэнне, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.
Нагадаем, заяву аб згодзе балатавацца кандыдатам у прэзідэнты ў ЦВК перадалі 11 чалавек:
— намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў;
— дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка;
— кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч;
— лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў;
— індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі;
— намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук;
— сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі;
— лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў;
— лідар аргкамітэта па стварэнні Беларускай
— эканаміст Віктар Цярэшчанка;
— дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус.
У ЦВК ужо заявілі, што няма шанцаў стаць кандыдатам у прэзідэнты ва Уладзіміра Правальскага, які не здолеў сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў.
Пасля рэгістрацыі кандыдаты ў прэзідэнты змогуць пачаць агітацыйную кампанію.
На сённяшнім пасяджэнні ЦВК пройдзе лёсаванне эфірнага часу для выступленняў кандыдатаў. Як паведамлялася раней, выступленні па тэлебачанні будуць праходзіць з 22 лістапада па 3 снежня ў рабочыя дні з 19.00 да 20.00, па радыё — з 6.00 да 7.10. Пасля 3 снежня кандыдаты ў прэзідэнты змогуць узяць удзел у тэле- і радыёдэбатах.





