Да канца 2013 года ў Мінску плануецца пабудаваць прыблізна 20 новых гатэляў ад трох да пяці зорак, разлічаных у цэлым на 5.500 пастаяльцаў.

Пра гэта паведаміў 17 лістапада на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Мінгарвыканкама Уладзімір Калтовіч.

Апрача таго, паводле яго слоў, у межах падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года вядзецца рэканструкцыя двух гатэляў. Так, на базе гатэля «Кастрычніцкі» ў 2012 годзе з`явіцца пяцізоркавы «Прэзідэнт-гатэль», а ў 2011 годзе пачнецца рэканструкцыя гатэля «Беларусь».

Калтовіч таксама паведаміў, што завяршаецца распрацоўка канцэпцыі развіцця гатэльнай гаспадаркі сталіцы, якая прадугледжвае ў тым ліку будаўніцтва міні-гатэляў і апарт-гатэляў. Апошнія ствараюцца па прынцыпе апартаментаў, прапаноўваючы кватэры, якія поўнасцю падыходзяць для жыцця.

Сёння ў Мінску працуюць 11 гатэляў ад дзвюх да пяці зорак, разлічаных на 1.600 месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?