17 лістапада Беларусь з аднадзённым візітам наведае намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Дэніэл Расэл.

Як паведамілі ў пасольстве ЗША, запланаваны сустрэчы Расэла з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым і прэтэндэнтамі ў прэзідэнты ад апазіцыйных палітычных партый і дэмакратычны рухаў.

Апрача таго, Расэл мае намер сустрэцца з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, якія праводзяць назіранне за выбарамі.

Нагадаем, у верасні ў Мінск прыязджалі прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША Стафані Кук і Ліам О’Фланаган. Падчас іх візіту таксама абмяркоўваўся ход прэзідэнцкай кампаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?