Указам прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча звольнены мэр Кіева Леанід Чарнавецкі. Новым кіраўніком горада прызначаны Аляксандр Папоў.
Леанід Чарнавецкі шырока вядомы пад мянушкай «Лёня-Космас». Яна адлюстроўвае «іншапланетнасць» мэра, яго дзівакаватасць, неардынарныя ўчынкі і заявы, адарванасць ад рэальнага жыцця і няскладную гаворку.
Мянушка была дадзена яму пасля публічнай заявы пра намер ляцець у космас са сваім катом.
Мэр быў схільны да экстравагантных учынкаў і выказванняў. Напрыклад, пасля ўступлення на пасаду мэра Кіева, Леанід Чарнавецкі заявіў, што праверыць сваіх падначаленых на дэтэктары хлусні.
У лютым 2009 гады быў апублікаваны праект яго пастановы, паводле якога зашклёныя гаўбцы, кандыцыянеры і спадарожнікавыя антэны лічацца раскошай, і падлягаюць абкладанню падаткам.
Ён прапаноўваў манапалізаваць сферу вясельнай фатаграфіі з магчымасцю даваць у арэнду маладым аўтамабілі з гаража Кіеўскай гарадміністрацыі і сфатаграфавацца з мэрам.





