Два жыхары Ліды затрыманы паводле падазрэння ва ўчыненні двайнога забойства ў райцэнтры.

Як паведаміўстаршы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік, 14 лістапада пасля тушэння пажару ў кватэры на вуліцы Тухачэўскага ў Лідзе былі знойдзены трупы з цялеснымі пашкоджаннямі 72-гадовага гаспадара і яго 49-гадовага сына.

Па гэтым факце ў той жа дзень пракуратурай раёна была распачата справа па шэрагу пунктаў ч. 2 арт. 139 КК (забойства). Падчас расследавання ўстаноўлена, што злачынства 14 лістапада пасля сумеснага распівання спіртных напояў учынілі два непрацуючыя мясцовыя жыхары.

Старэйшаму з іх 23 гады, малодшаму — 19 гадоў. Каб утаіць злачынства, яны падпалілі кватэру.

Дачыненне затрыманых да забойства пацвярджаецца неабвержнымі доказамі, сказаў Ігнацік. Следства па справе праводзіць следчы па найважнейшых справах следчага аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці. Матывы і іншыя акалічнасці забойства высвятляюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?