Камісія нарэшце прыняла прапанову старшыні абласной арганізацыі партыі «Справядлівы свет» Мікалая Селівашкі, з якой ён выступаў і падчас мінулай выбарчай кампаніі. Аднак цяпер трэба шукаць, хто можа прафінансаваць гэтую ініцыятыву.

У Віцебскай вобласці на сённяшні дзень ёсць некалькі дзясяткаў празрыстых скрынь для галасавання — іх выкарыстоўвалі ўжо на мінулых мясцовых выбарах у Гарадоцкім раёне і ў Чыгуначным раёне Віцебска.

— У Віцебскай вобласці сфармавана 911 участкаў для галасавання. Так што мы мусім тэрмінова шукаць спонсараў, і я — у першую чаргу, бо менавіта па маёй прапанове віцебская выбарчая камісія, адзіная ў Беларусі, пагадзілася на такі эксперымент, — кажа Мікалай Селівашка.

Ён згадвае, што падчас мінулай выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы была магчымасць пазычыць празрыстыя скрыні для галасавання ў Чарнігаўскай вобласці. Але тады Віцебская абласная камісія на гэта не пагадзілася. А на мінулых прэзідэнцкіх выбарах былі фінансавыя магчымасці зрабіць празрыстыя скрыні самім, але і тады камісія адмовілася ад гэтай ідэі, і грошы на гэта не скарысталі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?