Дату рэгістрацыі назвала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына на сустрэчы з міжнароднымі назіральнікамі БДІПЧ АБСЕ.

Дакументы падалі:

намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў;

дзейны прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка;

кіраўнік саюза «За мадэрнізацыю» Алесь Міхалевіч;

лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў;

намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук;

сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі;

лідар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў;

лідар аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч;

дырэктар ТДА «Трывіум» Дзмітрый Ус;

эканаміст Віктар Цярэшчанка.

«Прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы, якія сабралі больш за 100 тысяч подпісаў, з высокай доляй верагоднасці будуць зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзідэнты», — заявіў раней сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?