Затрыманыя сёння ў Мінску актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Раман Багдановіч і Міхаіл Пашкевіч адпушчаны на волю.
Як паведамі Пашкевіч, у Цэнтральным РУУС Мінска, куды іх даставілі, былі складзены «пратаколы гутаркі».
Аднак адміністрацыйных спраў у дачыненні да актывістаў распачынаць не сталі. У міліцыі затрыманыя правялі крыху больш за гадзіну.
Разам з тым, міліцыя адмовілася вяртаць актывістам канфіскаваныя ў іх налепкі. «Цэнтральны РУУС фактычна выкраў у мяне прыблізна 20 налепак без складання пратакола», — заявіў Пашкевіч, растлумачыўшы, што канфіскацыі павінны афармляцца належным чынам.
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Раман Багдановіч і Міхаіл Пашкевіч былі затрыманы міліцыяй 15 лістапада прыблізна ў 13.00 падчас несанкцыянаванай акцыі каля сталічнага ГУМа. Яны праводзілі
Падчас акцыі тры яе ўдзельнікі надзявалі на сметніцы чорныя пакеты, зверху рабілі проразь для смецця і наклейвалі на пакеты налепкі з надпісам:
«Хаваць трэба смецце, а не галасы. Выбары павінны быць празрыстымі». Таксама на налепцы былі дзве піктаграмы: на першай чалавек выкідае смецце ў скрыню для смецця, а другі — апускае бюлетэнь у скрыню для галасавання.
Акцыя, паводле слоў яе ўдзельнікаў, была прымеркавана да візіту ў Мінск еўракамісара Штэфана Фюле.





