Форвард футбольнага клуба «Мілан» Златан Ібрагімавіч у сустрэчы супраць сваіх былых аднаклубнікаў з міланскага «Інтэра» прадэманстраваў прыём з тайквандо.
У сярэдзіне другога тайма форвард вывеў з гульні Марка Матэрацы, прадэманстраваўшы сваё валоданне баявымі мастацтвамі. За гэты фол суддзя абавязаны быў прад'явіць шведу чырвоную картку, аднак не рашыўся пакінуць «Мілан» удзевяцёх (на 60-й хвіліне ўжо быў выдалены Абатэ).
Зусім нядаўна Ібрагімавіч атрымаў чорны пояс па тайквандо, прыёмам з якога і паслаў у накаўт Матэрацы.
«Мілан», дарэчы, у нядзельным матчы перамог 1:0, а гол на 5-й хвіліне забіў акурат Ібрагімавіч.





