Жахлівы выпадак здарыўся ў гарадскім пасёлку Касцюкоўка пад Гомелем 13 лістапада. Пяцімесячнае дзіця памерла ад апёкаў, заціснутае паміж батарэяй ацяплення і сцяной.
Цела малога знайшла маці. Яна патлумачыла прадстаўнікам праваахоўных органаў, што спала ў іншым пакоі і не бачыла, як здарылася трагедыя.
Папярэдняя праверка паказала, што дзіця выпала з калыскі і трапіла між батарэяй ацяплення і сцяной. Немаўля атрымала тэрмічныя апёкі, не сумяшчальныя з жыццём.
Сям'я на ўліку як нешчаcлівая не знаходзілася.





