Асноўная група доўгатэрміновых назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ у складзе 40 чалавек прыбудзе ў Беларусь 17 лістапада.
Пра гэта паведаміў кіраўнік місіі Герт Хінрых Арэнс 15 лістапада на
«Ужо ў пятніцу яны пачнуць назіранне па ўсёй краіне», — сказаў ён.
Арэнс таксама паведаміў, што дакладная колькасць кароткатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ, якія прыбудуць у Беларусь, стане вядомая на наступным тыдні.
Паводле папярэдняй інфармацыі, іх будзе каля 400.
Цяпер у Мінску працуе 14 экспертаў місіі.
Паводле слоў Арэнса, у місіі БДІПЧ АБСЕ ёсць уласная методыка ацэнкі выбарчага працэсу, аднак члены місіі падтрымліваюць кантакты з іншымі місіямі назіральнікаў, у прыватнасці СНД.
«Мы будзем сачыць за тым, як змены ў выбарчае заканадаўства, прынятыя ў канцы 2009 года, рэалізуюцца на практыцы», — заявіў Арэнс.





