У адпаведнасці з заканадаўствам Польшчы, імя пасла будзе абвешчанае пасля заканчэння ўсіх працэдур па прызначэнні на гэтую пасаду.

Па звестках БелаПАН, Польшча ўжо атрымала ад беларускага боку агрэман на новага пасла.

Цяпер польскім дыппрадстаўніцтвам у Мінску кіруе часовы павераны Вітольд Юраш. Ранейшы пасол у Беларусі Хенрык Літвін пакінуў Беларусь у красавіку гэтага года, неўзабаве пасля авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам. Пасольства ў Мінску ён узначальваў каля двух з паловай гадоў.

Паводле паведамленняў польскіх СМІ, пасольства ў Беларусі, хутчэй за ўсё, узначаліць Марэк Зюлкоўскі — дырэктар дэпартамента супрацоўніцтва пры МЗС Польшчы, які раней працаваў паслом ва Украіне (2001-2005), а ў 1991-1992 г. консулам у Мінску.

 Верагодна, што новым паслом будзе Марэк Зюлкоўскі, galeria.kew.org.pl

Верагодна, што новым паслом будзе Марэк Зюлкоўскі, galeria.kew.org.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?