Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» ладзілі вулічную акцыю «Хаваць трэба сьмецьце, а не галасы». Удзельнікі акцыі нацягвалі на сметніцы чорныя пакеты і клеілі налепку «Хаваць трэба смецце, а не галасы».
Акцыя адначасна стартавала ля гатэлю «Еўропа» і ля будынка выканкама СНД.
Ля ГУМа супрацоўнікі спецназа без тлумачэнняў затрымалі Міхася Пашкевіча і Рамана Багдановіча.





