Прэтэндэнт на прэзідэнцтва ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі выступіў з заявай, у якой заклікае перагледзець рашэнне аб перабудове царквы Св. Барыса і Глеба ў Наваградку і аднавіць гістарычны выгляд гэтага будынку.

«Царква Св. Барыса і Глеба — не толькі праваслаўны храм, але і помнік архітэктурнай спадчыны беларускага народа. Вельмі шкада бачыць перабудову храма. Вельмі шкада, што такія неабачлівыя рашэнні наносяць шкоду не толькі архітэктурнай спадчыне Беларусі, але і рэпутацыі Праваслаўнай царквы. Я заклікаю перагледзіць рашэнне і аднавіць гістарычны выгляд царквы. Я перакананы, што настаяцель храма добра разумее, што праваслаўе можа выяўляцца ў розных культурыных традыцыях, у тым ліку гістарычна-архітэктурных традыцыях беларускага народу», — адзначае ў сваёй заяве Віталь Рымашэўскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?